Распаўсюдзіць праграмы дапамогі ўкраінскім уцекачам на палітычных уцекачоў Беларусі

Petent/in nicht öffentlich
Petition richtet sich an:
Да прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды, урада і Сейма Рэспублікі Польшча, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека

151 Unterschriften

Petent hat die Petition nicht eingereicht/übergeben.

151 Unterschriften

Petent hat die Petition nicht eingereicht/übergeben.

  1. Gestartet 2022
  2. Sammlung beendet
  3. Eingereicht
  4. Dialog
  5. Gescheitert

Petition richtet sich an: Да прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды, урада і Сейма Рэспублікі Польшча, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека

Петыцыя беларускай дыяспары ў Польшчы ў падтрымку беларускіх бежанцаў
Да прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды, урада і Сейма Рэспублікі Польшча, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека
Просім звярнуць вашу ўвагу на тое, што вялікая колькасць беларускіх грамадзян на дадзены момант пакідае тэрыторыю Украіны ў сувязі з ваеннай агрэсіяй з боку Расійскай Федэрацыі. Многія беларусы, якія знаходзіліся на тэрыторыі Украіны да моманту пачатку ваенных дзеянняў, прыбылі ва Украіну пасля падзеяў жніўня 2020 года ў сувязі з рэпрэсіямі. Яны перажылі гвалт з боку нелегітымнай улады Рэспублікі Беларусь, прайшлі праз турмы і пазбаўленне волі, падвяргаліся збіванням і псіхалагічнаму ціску, многія атрымалі абвінавачанні па адміністрацыйных і крымінальных справах, пераследаваліся праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Украіна стала для іх прытулкам.
Цяпер праз агрэсію з боку Расійскай Федэрацыі, а таксама праз падтрымку дзеянняў Расіі ва Украіне з боку нелегітымнай улады Беларусі, многія беларусы сутыкаюцца з несправядлівым асуджэннем. Ім адмаўляюць у дапамозе і падтрымцы, таксама сталі частымі выпадкі, калі беларусы не могуць пакінуць тэрыторыю Украіны, ім адмаўляюць у пасадцы на цягнікі з Украіны ў Польшчу, іх разварочваюць на памежных пераходах.
Беларусы, якія бягуць з Украіны зараз, таксама з'яўляюцца ахвярамі вайны. Яны ўжо двойчы ахвяры - спачатку яны беглі ад рэпрэсій з Беларусі, зараз бягуць з Украіны ад вайны. Але яны не атрымліваюць падтрымкі і дапамогі, якую зараз даюць у Польшчы грамадзянам Украіны.
Гэтыя грамадзяне Беларусі пацярпелі за сваю барацьбу за правы чалавека з жорсткім рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер яны сталі палітычнымі бежанцамі другі раз. Усе гэтыя беларусы не падтрымліваюць і ніколі не падтрымлівалі ні рэжым Пуціна, ні рэжым Лукашэнкі, а наадварот, усімі сіламі змагаліся супраць гэтых рэжымаў.
Просім Вас улічыць усе гэтыя факты і распаўсюдзіць праграмы дапамогі ўкраінскім уцекачам і на палітычных уцекачоў Беларусі.
 

Begründung

Беларусы, якія бягуць з Украіны зараз, таксама з'яўляюцца ахвярамі вайны. Яны ўжо двойчы ахвяры - спачатку яны беглі ад рэпрэсій з Беларусі, зараз бягуць з Украіны ад вайны. Але яны не атрымліваюць падтрымкі і дапамогі, якую зараз даюць у Польшчы грамадзянам Украіны!

Angaben zur Petition

Petition gestartet: 14.03.2022
Sammlung endet: 10.04.2022
Region: Europäische Union
Kategorie: Migration

Diese Petition wurde in folgende Sprachen übersetzt

Neuigkeiten

  • Liebe Unterstützende,
    der Petent oder die Petentin hat innerhalb der letzten 12 Monate nach Ende der Unterschriftensammlung keine Neuigkeiten erstellt und den Status nicht geändert. openPetition geht davon aus, dass die Petition nicht eingereicht oder übergeben wurde.

    Wir bedanken uns herzlich für Ihr Engagement und die Unterstützung,
    Ihr openPetition-Team

Diese Petition wurde in folgende Sprachen übersetzt

Helfen Sie mit, Bürgerbeteiligung zu stärken. Wir wollen Ihren Anliegen Gehör verschaffen und dabei weiterhin unabhängig bleiben.

Jetzt fördern